Чарговае пасяджэнне міжурадавай украінска-беларускай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва адбудзецца 2 чэрвеня ў Чарнігаве. Беларускую дэлегацыю на перамовах ачоліць першы намеснік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка, а ўкраінскую — віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчынаў.Як паведамляе УНІАН, асноўная ўвага на пасяджэнні камісіі будзе звернутая на нарошчванне беларуска-ўкраінскага тавараабароту ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу.
Еўрапейскае радыё для Беларусі