Беларускія кнігі на VI Міжнародным конкурсе "Мастацтва кнігі" у Маскве

32  беларускія выдавецтвы будуць змагацца за ўзнагароды на  VI Міжнародным конкурсе "Мастацтва кнігі" дзяржаў-удзельніц СНД. Конкурс адбудзеццас 4-5 чэрвеня ў Маскве.У конкурсе прымуць удзел кнігі, выданыя ў краінах СНД з 1 верасня 2008 года да 1 чэрвеня 2009 года. Беларускія кнігі булдуць прадстаўлены ў васьмі намінацыях: "Гран-пры", "Садружнасць", "Наш сучаснік", "Кніга для дзяцей і юнацтва", "Арт-кніга", "Надрукаванае ў Садружнасці", "Перамога", "Мая краіна". Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў  конкурсу "Искусство книги" "Мастацтва кнігі" дзяржаў-удзельніц СНД адбудзецца ў дні працы  ХXII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі 4 верасня гэтага года. Выдавецтвы, якія атрымаюць узнагароды на конкурсе, будуць прадстаўлены на стэндзе Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расіі на XXII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-ярмарцы, пасля чаго кнігі перададуць Выканкаму СНД для папаўнення фонду музею  гісторыі Садружнасці і папулярызацыі дзейнасці СНД.Конкурс ладзіцца штогод у мэтах пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва кнігавыдаўцоў краін Садружнасці, павышэння культуры кнігавыдавецтва, актывізацыі ўзаемаабменеу духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі паміж дзяржавамі СНД. Упершыню конкурс адбыўся ў 2004 годзе. Беларускія выдавецтвы з’ яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі конкурсу.На V  Міжнародным конкурсе "Мастацтва кнігі" дзяржаў-удзельніц СНД беларускія кнігі атрымалі шэсць прызавых месцаў і тры спецыяльныя дыпломы. Удзел беларускіх выдавецтваў у IV Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі” стаў трыумфальным: на іх рахунку ў 2007 годзе  самая вялікая колькасць узнагарод - 10 дыпломаў. На IIІ Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі " у 2006 годзе беларускія выданні заваявалі шэсць дыпломаў.Паводле “БЕЛТА”