Беларускі фільм "Кадзет" атрымаў узнагароду на кінафоруме "Залаты віцязь"

Беларуская карціна "Кадзет" рэжысёра Віталя Дудзіна была адзначаная на XVIII міжнародным кінафоруме "Залаты віцязь", які прайшоў у расійскім горадзе Ліпецк. Беларусы атрымалі "Бронзавага віцязя".Сёлета ў праграму міжнароднага  кінафорума  “Залаты віцязь”, які праходзіў  з 22 па 31 траўня ў Ліпецку, увайшло больш за 200 фільмаў з 24 краін. Сярод іх: Расія, Аўстрыя, Германія, Україна, Баўгарыя, Венгрыя, Грузія, Італія, Казахстан, ЗША, Сербія і Беларусь.Гран-пры фестываля  атрымала карціна Ўладзіміра Бартко "Тарас Бульба" (Расія). "Залатого віцязя”  атрымаў таксама фільм "Гогаль. Бліжэйшы" Наталлі Бандарчук (Расія). Яшчэ адзін  "Залаты віцязь" прысуджаны сербскаму фільму "Гастролі" рэжысёра Горана Маркавіча."Срэбным віцязем” і дыпломам узнагароджаны фільм Аляксандра Прошкіна "Жыві і памятай” (Расія).-------------------------------Нагадаем, фільм "Кадзет" быў зняты паводле аповесці Анатоля Жука. Дзеянне фільма праходзіць у паваеннай Заходняй Беларусі. Курсант сувораўскай вучэльні прыязджае на вакацыі ў вёску і спрабуе адпомсціць забойцам старшыні сельсавета. Дынамічная і вострасюжэтная драма названа адным з найлепшых фільмаў, знятых у Беларусі за апошнія гады.Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” і РИА "Новости"