Днямі паэт-палітэмігрант падаў дакументы ў беларускую амбасаду ў Швецыі на атрыманне праязнога дакументуБеларускі паэт Славамір Адамовіч (berserk5), які ў 2002 з'ехаў у Нарвегію, плануе вярнуцца дадому. Пра гэта сам паэт паведаміў Еўрарадыё.МЗС Беларусі ў адказ на запыт Адамовіча параіў яму звярнуцца ў амбасаду:"Для атрымання дакумента на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь - пасведчання на вяртанне ў Беларусь, Вам неабходна звярнуцца ў замежнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Бліжэйшае - Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя”.Славамір Адамовіч днямі падаў дакументы ў беларускую амбасаду ў Швецыі на атрыманне праязнога дакументу для вяртання ў Беларусь.Нагадаем, Славамір Адамовіч - паэт, які ў сярэдзіне 1990-х правёў восем месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за верш “Забі прэзідэнта”. А ў 2002 паехаў на заробкі ў Нарвегію, дзе атрымаў гуманітарны прытулак. Цяпер жыве на поўначы Нарвегіі ў гарадку Буда.
Антон Валатковіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі