Выстава пад назвай "Беларуская маляванка" адчынілася у Цэнтры рускай культуры Таліна. На выставе прадстаўлены малюнкі выхаванцаў Полацкай дзіцячай школы мастацтваў ."Працы выкананы ў стылі маляваных дываноў – аднаго з відаў маляванага мастацтва, якое атрымала назву "маляванка" і было шырока распаўсюджана ў Беларусі ў 30-50 гады мінулага стагоддзя. Праект, рэалізаваны пад кіраўніцтвам выкладчыкаў школы Наталлі Анцімонавай і Дзмітрыя Свяцкага, з годнасцю працягвае традыцыі беларускай народнай творчасці", - расказвае генеральны консул Беларусі ў эстонскай сталіцы Аляксандр Астроўскі.Раней выстава з вялікім поспехам праходзіла ў Нарвскай дзіцячай мастацкай школе.
Паводле “БЕЛТА”