Футбольныя поспехі беларусаў у Маскве
16-18 траўня 2009 года ў спартыўным цэнтры Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных адносін (МГИМО) быў праведзены штогадовы турнір па міні-футболу на Кубак Садружнасці, арганізаваны Радай зямляцтваў. У турніры, які ўжо стаў традыцыйным, прынялі ўдзел 14 нацыянальных студэнцкіх камандаў. Пасля доўгай і ўпартай барацьбы ў фінал выйшлі восем камандаў: Азербайджан, Беларусь, Германія, Ізраіль, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Украіна. Як і летась, першае месца заняла каманда студэнтаў з Расіі, якая выйграла ў украінцаў. За трэцяе месца спаборнічалі Беларусь і Кыргызстан. Перамагла каманда Беларусі, якая ў выніку стала бронзавым прызёрам і зноў падцвердзіла свой статус аднаго з фаварытаў турніру на Кубак Садружнасці. У складзе каманды Беларусі дружна выступілі студэнты-беларусы і студэнты-расейцы беларускага паходжання. Віктар Чайчыц, Масква