У Яраслаўлі праходзіць выстава “Абаронцы Брэсцкай крэпасці”. Ідэя праекту ўзнікла пад уражаннем экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць-герой.Арганізатарамі выставачнага праекта выступілі “Цэнтр беларускай культуры. Музей Максіма Багдановіча”, Рэгіянальная грамадская арганізацыя руска-беларускай дружбы “Сяброўства”, Клуб ваенна-гістарычнай мініяцюры “Т-34”.Крыху перадгісторыі. Улетку мінулага года актывісты клуба “Т-34” пабывалі ў Брэсцкай крэпасці і былі вельмі ўражаны тым, што ўбачылі ў легендарнай цытадэлі над Бугам. Неўзабаве задумалі, а потым зрабілі і прадставілі на выставе ў сябе дыяраму “Абаронцы Брэсцкай крэпасці”. Над стварэннем мініяцюр працавалі энтузіясты ва ўзросце ад 8 да 65 гадоў. У рэалізацыі праекту дапамагалі супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”. Яны падрыхтавалі для выставы відэа- і фотаматэрыялы пра яраслаўцаў, якія ўдзельнічалі ў абароне крэпасці на пачатку вайны.Выставу ўжо наведалі сотні людзей. Завершыцца ж расійска-беларускі праект 22 чэрвеня акцыяй памяці.
Паводле “Голаса Радзімы”