На выставе ў Жытоміры экспануюцца справы рэпрэсаваных беларусаў

Унікальныя архіўна-следчыя справы прадстаўнікоў нацменшасцяў абнародаваныя на выставе ў Дзяржархіве ў Жытоміры. У прыватнасці, экспануюцца дакументы пра рэпрэсаваных беларусаў, якія жылі ў гэтым шматнацыянальным рэгіёне Украіны.Выстава праводзіцца з мэтай ушанавання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, а таксама адраджэння нацыянальнай памяці і прыцягнення ўвагі грамадства да трагічных падзеяў у гісторыі Украіны.Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"