Беларуская паштовая марка ўвайшла ў дзесятку лепшых на міжнародным конкурсе ў Вене

Марка "Напалеон  Орда", выданая РУП "Белпошта", увайшла ў дзесятку лепшых на міжнародным конкурсе "Вялікі прыз выставы WIPA 2007", які адбыўся ў Вене.На званне лепшых  прэтэндавалі паштовыя адміністрацыі болей 70 краін, якія даслалі на конкурс свае самыя прыгожыя выпускі марак  2007 года.Журы, у склад якога ўваходзілі вядомыя мастакі марак, прадстаўнікі аўстрыйскай пошты, дзяржаўнай друкавальнай карпарацыі, філатэлістычнай прэсы зрабілі выбар на карысць Славакіі (першае месца і тытул "Самая прыгожая марка свету 2007 года", краіне прысуджаны кубак "Галоўны прыз выставы WIPA") . Чэшская рэспубліка заняла другое месца, Швецыя -  трэцяе. Маркі з Ісландыі і Бразіліі падзялілі  чацвёртае і пятае месцы, Чылі заняла шостае месца, Украіна - сёмае, Ліхтэнштэйн - восьмае, Ганконг – дзевятае і Беларусь – дзесятае месца за блок з дзвюх марак, прысвечаны  200-годдзю беларускага пісьменніка, мастака і музыкі Напалеона Орды.Паводле “БЕЛТА”