Нацыянальная самаідэнтыфікацыя ў цэнтры ўвагі беларускіх і ўкраінскіх экспертаў

Круглы стол на тэму “Беларуская ідэнтычнасць ва ўсходнееўрапейскім кантэксце” адбыўся 21 траўня ў памяшканні кнігарні “Є” ў Кіеве. Круглы стол ладзіўся ў межах фестывалю сучаснай незалежнай беларускай культуры “Беларуская вясна”, што праходзіў з 3 па 18 траўня 2009 году ва Украіне. Беларускія і ўкраінскія эксперты незалежныя, якія ўдзельнічалі ў круглым стале, закранулі шырокі спектр праблемаў, характэрных для сучасных працэсаў беларускага і ўкраінскага нацыятварэння, і далі сваю ацэнку развіццю нацыянальнай свядомасці абодвух народаў. Вялікую ўвагу ўдзельнікі імпрэзы надалі развагам пра механізмы ўздзеяння на нацыянальную свядомасць людзей праз культуру.21 траўня ва Украіне праходзілакампанія “Не будь байдужим” (“Не будзь абыякавым”), мэты і лозунгі якой падобныя з мэтамі беларускай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Як адзначыў каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ігар Лялькоў, абедзве кампаніі валодаюць вялікім патэнцыялам, бо культурніцкія акцыі, што праводзяцца кампаніямі дзеля папулярызацыі нацыянальнай культуры, з’яўляюцца вельмі эфектыўнымі сродкамі ўздзеяння на эмоцыі чалавека, яго свядомасць і падсвядомасць. Тым не менш, паводле словаў Ігара Лялькова, падтрымку ў павышэнні ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці павінная ажыццяўляць і дзяржава.Эксперт з украінскага боку, шэф-рэдактар тыднёвіка “Украінскі тыдзень” Юрый Макараў падзяліўся сваім досведам у выкарыстанні тэлівізійных СМІ для папулярызацыі ўкраінскай мовы і культуры сярод украінцаў.Эксперты звярнулі ўвагу і на адрозненні беларускай і ўкраінскай сітуацыяў. “У Беларусі актыўная дзяржаўная падтрымка мела месца толькі ў пачатку 1990-х гадоў. Ва Украіне ж палітыка ўкраінізацыі вялася з часоў абвяшчэння незалежнасці Украіны, і гэты рух не прыпыняўся, нават калі ў краіне мянялася кіраўніцтва. І ў гэтым нашая адметнасць”, – заўважыў Аляксандр Дземчанка, мадэратар дыскусіі.“Відавочна, уплыў абедзвюх кампаніяў на ўсведамленне народамі ўласнай нацыянальнай ідэнтычнасці ёсць. Але я не магу дакладна сказаць, ці адпавядае маштаб вынікаў спадзяванням на іх”, – зазначыў Аляксандр Дземчанка.Паводле сайта "budzma.org"