У Польшчы прайшоў абавязковы іспыт па беларускай мове

20 красавіка 215 вучняў двух ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Бельск-Падляску і Гайнаўцы, а таксама 19 вучняў у Беластоку здавалі іспыт па беларускай мове.Ён з'яўляецца чацвёртым абавязковым пісьмовым іспытам на атрыманне атэстату ў школах для беларускай нацыянальнай меншасці. На Беласточчыне з пачатку года мовы нацыянальных меншасцяў вывучае 4 тысячы вучняў. З іх 3200 вучняў у 39 навучальных установах вывучаюць беларускую.Паводле "Еўрапейскага радыё для замежжа"