На 18-м годзе незалежнасці Беларусь усё яшчэ ў значнай ступені застаецца Terra Incognita для знешняга свету. Прыкладаў таму вялікае мноства, адзін з якіх — упамінанне краіны ў заходніх фільмах. Мала таго, што такіх выпадкаў надзвычай мала, дык яны яшчэ часцей за ўсё абарочваюцца поўнымі кур’ёзамі.
З "Пагоняй" на ўніформеУ амерыканскім баевіку "Прыгавораны" (The Condemned) рэжысёра Скота Вайпера (2007 г.) 10 смяротнікаў- забойцаў, вызваленых з турмаў краін трэцяга свету, змагаюцца за жыццё на бязлюдным востраве. Аднаго са смяротнікаў прывезлі з Беларусі. На экране так і напісана: "Беларусь, Дзяржынск і (чамусьці) Віцебская калонія". На ваеннай форме, якая ў прынцыпе не мае ніякага дачынення да Беларусі, можна было ўбачыць какарды з… "Пагоняй". Застаецца толькі здагадвацца, як ў Галівуд трапіла бутафорыя з гістарычным гербам Беларусі. З "вадзіцельскім пасведчаннем”Падобная гісторыя адбылася і з фільмам Сцівена Спілберга “Тэрмінал” (Terminal, 2004 г.). Герой Тома Хэнкса Віктар Наварскі прыляцеў у Нью-Ёрк. Аднак пакуль ён знаходзіўся ў небе, у яго роднай Кракозіі адбыўся дзяржаўны пераварот, і Віктар не можа ні вярнуцца дадому, ні пакінуць аэрапорт JFK. На мытні герой паказвае вадзіцельскае пасведчанне, па-ангельску выпісанае на Віктара Наварскага. А вось на кірыліцы у вадзіцельскам пасведчанні поўнае імя Віктара выглядае — “Гуліна Гульнара Надыраўна”. “Месца жыхарства — Гомель”. Па інфармацыі Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскай вобласці, Гульнара Гулина пражывала з бацькамі ў вёсцы Зябраўка пад Гомелем. У 1999-м яна з’ехала ў ЗША. Як дакумент трапіў да Спілберга, застаецца загадкай.З ядзернымі боегалоўкаміУ фільме 2001 года "Пароль "Рыба-меч" (Swordfish, ЗША-Аўстралія, рэжысёр Дамінік Сена) герой Джона Траволты, былы шпіён ЦРУ Гэбріэл Шыр, падчас планавання адной афёры гаворыць наступнае: "Ведаеш, я магу купіць у мінску ядзерныя боегалоўкі па 40 мільёнаў за штуку. Чорт! А калі я вазьму тузін, дык яны мне нават зніжку зробяць!". З яўрэйскімі пагромаміДрама Джона Макнохтона "Ланскі" (Lansky, 1999 расказвае пра лёс знакамітага амерыканскага гангсцера Меера Ланскі (Сухаўлянскі). У фільме паказваецца, што Сухаўлянскія збеглі з Гродна ў ЗША, ратуючыся ад казацкіх пагромаў. Герой узгадвае, як гродзенцы-хрысціяне сякерай забілі равіна. Поўны абсурд! У пачатку мінулага стагоддзя 70 адсоткаў жыхароў горада складалі яўрэі, з якімі беларусы мірна суіснавалі з даўніх часоў. Ды і пагромаў на тэрыторыі Беларусі ў мірны час амаль не было. З усмешкай з Нью-ЙоркаДзядуля і бабуля амерыканскай актрысы Лизы Кудроу (серыял"Сябры" (Friends, 1994-2004)) эмігрырвалі ў ЗША з беларускай вёскі Ілля (цяпер – Вілейскі раён Мінскай вобласці). Гэта часткова можа патлумачыць, чаму хлопец яе гераіні ў серыяле "Сябры" атрымлівае грант на працу ў Мінску. Вось некалькі цытат з серыяла, якія выклікаюць усмешку:"У Мінску прынята на развітанне цалавацца два разы ў шчаку і адзін раз ў губы. Калі збіраецеся ў Мінск, то прыязджайце вясной. Там так прыгожа! Калі будзеце ў Мінску, вось вам мой адрас,званіце, я адвяду вас на Сарочынскую ярмарку!" "Вы рублі не прымаеце? Гэта сторублёвая купюра, якая прыкладна нічога не каштуе…" "Не, не! Ён восем год пражыў у Мінску – занадта шмат прамых сонечных промняў, і ён памрэ!" "Ты ўпэўнены Дэвід, што табе трэба ісці? Я ўпэўнена, што наступны рэйс ў Мінск адпраўляецца хутка … — Не, дарагая, самалёты, з Мінска сюды лятаюць раз на паўгады…".Як Адамовіч напісаў для ГалівудаУ 1987 годзе Алесь Адамовіч скончыў сцэнар “І імя гэтай зоркі Чарнобыль” ("…Имя сей звезде Чернобыль") для мастацкага фільма рэжысёрам якога павінен быў стаць вядомы амерыканец Стэнлі Крамер. Аднак ў сям’і Крамера ўзніклі непрадбачаныя праблемы і ўсё сарвалася. А як крыўдна, што галівудскі фільм па сцэнару вялікага беларускага гуманіста так і не быў зняты. Мог бы атрымацца эпахальны твор, які б данёс да ўсяго чалавецтва маштаб аварыі і бяду беларускага народа. Калі Галівуд аддзячыць Беларусі?Магчыма, такая малая ўвага да Беларусі і апраўдана з геапалітычнага боку, але ніяк не з гістарычнага. Бо ля вытокаў Галівуду стаялі менавіта выхадцы з Беларусі.Так, кампанію Metro-Goldwyn-Mayer заснавалі сын мінскага старызніка, нарожджаны Лазар Меір (Луіс Майер) і нашчадак выхадцаў з гомельскага Палесся Маркус Лоеў. Кампанію Warner Brothers заснавалі чацвёра з 12 дзяцей Бені Ворана, шаўца з мястэчка Краснасельцы (цяпер — Браслаўскі раён Віцебскай вобласці), — Гары, Джек, Сэм і Альберт Уорнэры. Магчыма, сінематограф не пайшоў бы ў масы, калі б не піянер амерыканскага камерцыйнага падыё і ТБ, заснавальнік Нацыянальнай вяшчальнай кампаніі (NBC) Давід Сарноў, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Узляны (цяпер — Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). Ці ўзгадае Галівуд пра Сінявокую?Паводле "Tut.by"