Цэнтр беларускіх даследаванняў пры Паўднёва-Заходнім каледжы (далей Цэнтр), штогод падтрымлівае аднаго ці болей беларускіх навукоўцаў.
Асноўнай мэтай дадзенай праграмы з’яўляецца спрыянне прафесійнаму росту дбайна абраных беларускіх навукоўцаў пры дапамозе разнастайнай дзейнасці ў Цэнтры, які знаходзіцца ў горадзе Ўінфілд, штат Канзас, ЗША, а таксама ў іншых месцах Злучаных Штатаў.Прадугледжваецца, што запрошаныя навукоўцы – гэта нядаўнія выпускнікі магістратуры ці аспірантуры (альбо іх эквіваленту), якія з’яўляюцца носьбітамі беларускай мовы і далі абавязак ня толькі вярнуцца ў Беларусь пасля сканчэння праграмы, але таксама плённа працаваць на карысць грамадскага адраджэння Бацькаўшчыны. Кандыдаты таксама павінны прадэманстраваць прафесійнае веданне размоўнай і пісьмовай англійскай мовы, уключна са здольнасцю чытаць лекцыі і рабіць іншыя публічныя прамовы на англійскай мове. Запрошаныя навукоўцы могуць разлічваць на знаходжанне па гэтай праграме ў Злучаных Штатах тэрмінам да аднаго году.Ад запрошаных навукоўцаў чакаецца ажыццяўленне наступных тыпаў дзейнасці:-Выступы з лекцыямі ў Цэнтры і іншых месцах для акадэмічнай супольнасці Паўднёва-Заходняга каледжу, грамадзянскіх сходаў лакальнай і рэгіянальнай супольнасцяў і ў іншых вышэйшых навучальных ўстановах Злучаных Штатаў на тэмы, якія адносяцца да прафесійнай кампетэнцыі навукоўца, а таксама, больш агульна, пра беларускую гісторыю, культуру, сучасныя падзеі. Цэнтр садзейнічае гэтым мерапрыемствам.-Сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ для дыскусіяў пра Беларусь.-Сустрэчы, па запрашэнні, з супольнасцямі беларускай дыяспары Паўночнай Амерыкі для інфармавання пра падзеі ў Беларусі і для шырокага рэкламавання існавання і дзейнасці Цэнтру беларускіх даследаванняў.-Наведванне ў якасці прадстаўніка Цэнтру такіх прафесійных канферэнцыяў, як штогадовыя сустрэчы Амерыканскай Асацыяцыі па прасоўванні славянскіх даследаванняў (American Association for the Advancement of Slavic Studies, AAASS). Падрыхтоўка дакладаў і ўмацоўванне кантактаў з навукоўцамі ў Злучаных Штатах.У дадатак, запрошаны навуковец мусіць прысвячаць прыблізна 20 гадзінаў на тыдзень на падтрымку працы Цэнтру, і займацца:- Рэдагаваннем і чытаннем карэктуры рукапісаў, прапанаваных Цэнтру для публікацыі;- Перакладам дакументаў з беларускай мовы на англійскую і наадварот;- Каталагізаваннем кніг і іншых матэрыялаў, атрыманых бібліятэкай Цэнтру;- Падрыхтоўкай сустрэч Назіральнай Рады Цэнтру;- Дапамагаць у падрыхтоўцы грантавых прапановаў;- Спрыяць прасоўванню Цэнтру ў акадэмічных і дзяржаўна-палітычных асяродках, пад кантролем кіраўнікоў Цэнтру. Падрабязней пра праграму навуковай стажыроўкі можна прачытаць на афіцыйнам сайце Цэнтру беларускіх даследаванняў.Паводле сайта “naviny.us”