Успамін Чарнобыльскай трагедыі

9 траўня ў памяшканні Украінскага Інстытуту адбылася вечарына, прысвечаная ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі. Імпрэзу арганізавала Англа-беларускае таварыства.

Фатограф і выдавец з Вільні Дзяніс Раманюк (ramaniuk.com/bel/) прадставіў цыкл фатаздымкаў “Сумная прыгажосьць” пра саму аварыю, першыя дні пасля яе і сучасны стан пакінутых мясцінаў. Кранальныя здымкі, сабраныя ці зробленыя аўтарам, далі нагоду паразважаць пра эмацыйны і сацыяльна-культурны аспэкты Чарнабыльскай аварыі - для людзей з забруджаных тэрыторый і ўсяго грамадзтва.

Прадстаўнікі аднаго з мясцовых госьпісаў распавялі прысутным пра супрацоўніцтва з адзіным на Беларусі дзіцячым госьпісам, які існуе ў Мінску і заахвоцілі падтрымаць яго дзейнасць.

Імпрэзу завершылі паэтка і перакладчыца Вера Рыч і яе сябры з паэтычнай суполкі Manifold, якія прадставілі літаратурны пэрфоманс Wormwood Star (Зорка Палын).

Паводле сайта "Беларусы ў Вялікабрытаніі"