Мемарыяльная дошка ў памяць пра выхадцаў з Беларусі адкрыта ў Штутгофе

9 траўня ў музеі былога гітлераўскага канцэнтрацыйнага лагера Штутгоф адкрыта мемарыяльная табліца ў памяць аб 1002 выхадцах з Беларусі. Адным з тых беларусаў, які трапіў у Штутгоф, быў будучы гродзенскі пісьменнік Аляксей Карпюк.

Image 1909

“У часы вайны фашысты высылалі ў Штутгоф былых актывістаў нацыянальна-вызваленчага руху і падполля з Заходняй Беларусі - былых членаў КПЗБ, Сялянска-Работніцкай Грамады, ТБШ, сярод якіх было шмат гарадзенцаў, напрыклад Раман Салавей з Бераставіцкага раёна, Аляксандр Зелянкоўскі і інш. Малады Аляксей Карпюк быў першым і адным з нямногіх, каму ўдалося ўцекчы з канцэнтрацыйнага лагеру Штутгоф”, - кажа гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Памятная дошка ўсталявана ў былым крэматорыі, пад Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. На табліцы на беларускай і польскай мовах напісана: “Маці Беларусь сваiм забiтым дзецям - ахвярам нямецкага фашызму”. Мемарыяльная дошка зроблена ў межах праграмы па ўвекавечванні памяці абаронцаў Радзімы і ахвяр вайны пры ўдзеле Міністэрства абароны і МЗС Беларусі.

Здымкі паводле prosto-free.livejournal.com

Паводле  "Твайго стылю"