Да галадоўкі салідарнасці з Мікалаем Аўтоховічам разам з групай сяброў аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Свабода) далучыўся палітэмігрант, былы начальнік ізалятара на Валадарскага Алег Алкаеў.Вось што пра гэта распавёў яго аднапартыец Аляксандр Скрабец: "Алег Алкаеў з Нямеччыны выказаў жаданне быць з намі разам. Мы з ім даўно знаёмыя, яшчэ з мінулага года, і галадалі разам. Мы блізкія па духу людзі з Алегам Алкаевым".Паводле слоў Аляксандра Скрабца, Алкаеў з'яўляецца намеснікам старшыні аргкамітэта новай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая запланавала свой устаноўчы сход на восень.
Паводле інфармацыйнага партала “Праўда”