У Варшаве ўшанавалі памяць генерала Булак-Балаховіча

На 10 траўня прыпадаюць 69-я ўгодкі са дня смерці генерала Станіслава Булак-Балаховіча. З ініцыятывы таварыства “Беларуская Нацыянальная Памяць” беларусы Варшавы сабраліся ля шыльды ў памяць генерала, запалілі знічы, узгадалі яго слаўны і трагічны лёс, прачыталі малітву.Удзельнікі мерапрыемства атрымалі серыю паштовак: “Славутыя постаці Берасцейшчыны”, якую распачынае паштоўка, прысвечаная жыццю і дзейнасці беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

Image 18641
Нагадаем, Станіслаў Булак-Балаховіч, які ў 1919-20 гг. змагаўся за незалежнасць Беларусі, загінуў у 1940 г. у акупаванай немцамі Варшаве, патрапіўшы ў засаду гестапа. Месца пахавання генерала не існуе, у савецкія часы яго імя было пад забаронай. Пазней намаганнямі яго ўнука Станіслава-Мацея Булак-Балаховіча ў Варшаве была адкрытая шыльда ў гонар генерала (у 1999 г.), а таксама на Павонскіх могілках зроблена сімвалічная магіла.
Image 18638
Image 18640
Унук генерала Станіслаў-Мацей Булак-Балаховіч
Image 18643
Сімвалічная магіла на Павонскіх могілках
Image 18639
Шыльда жаўнерам-балахоўцам на помніку “Барыкада абаронцаў Варшавы”