Галадоўка пратэсту ў Брусэлі
Актывісты Беларуска-Еўрапейскага задзіночання 7 траўня пачалі галадоўку пратэсту насупраць будынка Эўракамісіі і Савета Эўропы ў Брусэлі. Падчас акцыі будуць распаўсюджаны ўлёткі з інфармацыяй пра галадоўку палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча і з заклікам да еўрапейцаў праявіць салідарнасць.Галадоўка салідарнасці пачалася ў Беларусі 4 траўня з ініцыятывы «Маладога Фронту» і былых палітвязняў. Мэтаю галадоўкі з’яўляецца неадкладнае вызваленне зняволеных прадпрымальнікаў Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі.Сам Мікалай Аўтуховіч галадае ўжо з 16 красавіка. Ён пратэстуе супраць беспадстаўных, на яго думку, абвінавачанняў у падрыхтоўцы ўзброенага нападу і патрабуе справядлівага суду і хутчэйшага завяршэння следства на волі.Паводле сайта Беларуска-Еўрапейскага задзіночання