У Рыме прайшла Імша з удзелам беларускіх студэнтаў
3 траўня 2009 г. у рымскай базыліцы святога Паўла за мурамі адбылася святая Імша на беларускай мове. У Эўхарыстыі прымалі ўдзел студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў Вечным горадзе. Цэлебрацыю святой літургіі ўзначаліў а. Алег Грыгаровіч SAC, канцэлебраваў — а. Лявонцій Тумоўскі.Месца, на якім сёння знаходзіцца базыліка святога Апостала Паўла, славіцца тым, што яна была пабудавана над труною Апостала Народаў. Святы Павел прыняў мучаніцкую смерць прыкладна ў 3-х кіламетрах ад базылікі падчас пераследу хрысціянаў у 64 г.Пасля святой Імшы моладзь накіравалася ў Остыю Антыку (прыгарад Рыма). Яшчэ са старадаўніх часоў Остыя была месцам сустрэч хрысціянаў з Усходу, бо тут знаходзіўся рымскі порт. У канцы V ст., як паведамляецца ў гістарычных крыніцах, святы Аўгустын і яго маці святая Моніка менавіта тут чакалі карабель, каб адплыць у Паўночную Афрыку пасля прыбывання ў Мілане. Аднак святая Моніка раптоўна захварэла і ў хуткім часе памерла. Яе пахавалі ў невялікай мясцовай капліцы святой Аўрэі. У ІХ ст. Остыя была нанава адбудавана Папам Грыгорыем ІV, які даў ёй новую назву — Грыгорыяполіс.Паводле сайта Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі