У Варшаве пад эгідай National Geographic выйшаў польскамоўны турыстычны дапаможнік пра Беларусь, укладзены ангельскім падарожнікам.
Першыя два раздзелы — агульная інфармацыя пра Беларусь: гісторыя, культура, галоўныя беларускія славутасці, даведка пра шляхі злучэння і г.д. Потым па раздзелу на кожны з 6 абласных гарадоў: транспарт, месцы адпачынку, дзе і як смачна і танна паесці. Даецца крытычная ацэнка асноўных беларускіх гатэляў. Акрамя таго, расказваецца пра архітэктурныя славутасці па-за межамі вялікіх гарадоў (Мір, Нясвіж, Полацак). Прыгаданыя і атракцыі, створаныя нядаўна: Дудуткі і «Лінія Сталіна».Аўтар турыстычнага дапаможніка National Geographic пра Беларусь Найджэл Робертс спалучыў карысную інфармацыю (дзе спыніцца на ноч, курс мясцовых валютаў і г.д.) з аўтарскімі нататкамі «Шатанскі напой» (зацемы пра беларускую гарэлку) і «Марк Шагал» (іранічна-біяграфічныя развагі, ці ж Віцебск — другі Парыж, ці то наадварот, Парыж усё ж другі Віцебск). З турыстычнага дапаможніка атрымалася сама па сабе захапляльная экскурсія па Беларусі, а эфект падабенства да турыстычнай выправы ўзмацніўся дзякуючы фотакарэспандэнтцы “Нашай Нівы” Юліі Дарашкевіч (кніга цалкам аздобленая ёйнымі здымкамі). Некаторыя памылкі аўтара (сярэдневечная Літва ўпарта называецца суседкай серяднявечнай Беларусі), ніяк не замінаюць пачуццю, што нарадзілася пасля прачытання-вывучэння гэтага дапаможніка: хочацца паехаць да самога сябе ў госці.Nigel Roberts. Białoruś. Przewodnik turystyczny National Geografic. Warszawa: G+J RBA, 2008. 246pp.Паволе “Нашай Нівы”13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане