Дакладам Лены Глагоўскай і прэзентацыяй фільмаў Уладзіміра Коласа завяршыўся VII Падляшскі фестываль навукі і мастацтва

“Забытыя беларускія мастакі” -  дакладам Лены Глагоўскай з універсітэта ў Беластоку і прэзентацыяй фільмаў Уладзіміра Коласа “Дамова з Гітлерам" і "Галерэя Ады" закончыўся 28 красавіка сёмы Падляшскі фестываль навукі і мастацтва . Як адзначыла др. Лена Глагоўская ў падборку забытых мастакоў увайшлі тыя,  пра якіх не ўзгадвае беларуская энцыклапедыя, хто пакінуў трывалы след ў беларускай і еўрапейскай культуры.- Па-першае, гэта архітэктар і скульптар А. Краснапольскі, які проста будаваў 3 гарады, а менавіта Мінск, Вільню і Гданьск (пачатак 20 стг.). Яго імя нават не ўзгадваюць у энцыклапедыі архітэктуры Беларусі. Увогуле цікавая рэч, бо ўсе гэтыя героі, як упішаш у пошук у Інтэрнэце, і калі хоць адная вестка пра іх паказваецца, то гэта вельмі добра. Нават калі нехта штосьці аб іх піша, то кажуць, што я іх знайшла. Учора шукала звесткі, бо пачну мусіць пісаць пра Ю. Фарботкі, вядомага беларускага паэта, але ён быў вядомы пасля вайны як фатаграфік. Не фатограф, як пішуць, бо ён займаўся мастацкай фатаграфіяй. Пра яго раней ніхто не ведаў. Пісалі нават, што памёр у 1921 годзе і ставілі насупраць пытальны знак. Як стала вядома, то пасля ІІ Сусветнай ён жыў у Лодзі і закладаў фатаграфічнае таварыства.           Апрача архітэктара Краснапольскага, з дакладу др. Лены Глагоўскай можна было даведацца пра творчасць і жыццё паэта Юзюка Фарботкі, вядомага таксама як аднаго з пачынальнікаў беларускай мастацкай фатаграфікі, ды многіх іншых заслужаных дзеячаў беларускай культуры, пра якіх не ўзгадваюць ні энцыклапедыі, ні, тым больш, падручнікі. Паводле “Радыё Рацыя”