Помнік Кастусю Каліноўскаму на Лукішках будзе захаваны

Таварыства Беларускай Культуры ў Літве мае прыемную вестку: крыж, што ўсталяваны на месцы пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага, які амаль не быў улічаны пры стварэнні праектаў па рэканструкцыі Лукішскага пляца ў Вільні, будзе захаваны. Літоўскі ўрад адрэгаваў на заявы Таварыства аб неабходнасці захаваць крыж памяці Кастуся Каліноўскага і накіраваў адпаведнае рашэнне ў Міністэрства Культуры. Ніжэй прыводзім пастанову Міністэрства Культуры Літоўскай Рэспублікі.Ураду Літоўскай РэспублікіКопію Таварыству Беларускай Культуры ў ЛітвеАб рэканструкцыі Лукішскага пляцуМіністрэства Культуры рэагуючы на пастанову Літоўскага Урада ад 23 красавіка 2009 г. за № 22-2616, разам з Дэпартаментам Развіцця Горада Віленскай Гарадзкой Самаўправы разгледзелі заяву Таварыства Беларускай Культуры ў Літве ад 14 красавіка 2009 г. за № 280 і вырашылі, што пры рэканструкцыі Лукішскага пляца будзе звернута ўвага на захаванне месца пашаны Кастуся Каліноўскага. Міністэрства Культуры лічыць, што ўсталяваны крыж памяці Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы мусіць быць захаваны.Дадаем.Копію пастановы Дэпартамента Развіцця Горада Віленскай Гарадзкой Самаўправы ад 6 таўня 2009 г. за № А51-10219 (3.3.4.2-РД4), 1 старонкаСакратар Міністэрства, выконваючы функцыі дзяржаўнага сакратара міністэрстваЁзас ШырвінскасПаводле сайта "westki.info"