У Вільні завяршылася "Пілігрымка даверу на зямлі" + ФОТА

Восем тысяч маладых еўрапейцаў прынялі ўдзел у трохдзённым этапе «Пілігрымкі даверу на зямлі», які завяршыўся ў нядзелю 3 мая 2009 г. у Вільні. Разам з самымі шматлікімі групамі літоўскай і польскай моладзі ў сустрэчы ўзялі ўдзел амаль паўтысячы маладых людзей з Беларусі.Арганізатарам сустрэчы выступіла экуменічная супольнасць з Тэзэ (Францыя). Па запрашэнні кардынала Аўдрыса Юозаса Бачкіса, арцыбіскупа Мітрапаліта Віленскага, сустрэча адбылася ў Вільні і стала адным з пунктаў святкавання тысячагоддзя Літвы.У праграму сустрэчы ўвайшлі такія пытанні, як праблема веры, пастава хрысціяніна, а таксама пытанні на сацыяльную тэматыку. Раніцай адбылося прыняцце пілігрымаў у парафіях Вільні: каталіцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх. Былі запланаваны супольныя малітвы, дыскусіі і сустрэчы. У 15.00 у цэнтральных пунктах горада пачаліся тэматычныя сустрэчы, а ў 19.00 у чатырох касцёлах у цэнтры Вільні праходзіла супольная малітва з медытацыяй настаяцеля супольнасці з Тэзэ брата Алоіса.На пачатку сустрэчы арцыбіскуп Вільні кардынал Бачкіс прывітаў моладзь на розных мовах: літоўскай, польскай, беларускай, рускай і англійскай. Дзякуючы гэтаму жэсту, кожны адчуў сябе ў сталіцы Літвы ўтульна і камфортна.
Image
 
Image
 
Image Image
 
 Image
 
Image
 
Image
 
Image
 
Image
 
Image Image
 
Image Image
 
Image
 
Image Image
 
Image
 
Image
 
Image
Паводле сайта Рыма-каталіцкага Касцёла на Беларусі