29 - 30 красавіка адбыўся кангрэс Эўрапейскай народнай партыі — асацыяцыі правых, правацэнтрысцкіх і хрысціянска дэмакратычных партый Еўропы.На першым паседжанні абмяркоўваліся, у тым ліку, пытанні дэмакратызацыі Беларусі і вынікі дзейнасьці АДС, уздымаліся праблемы «Усходняга партнёрства».У спатканні ўдзельнічалі і прадстаўнікі «Маладых Дэмакратаў» і «Моладзі БНФ» з Беларусі Кірыла Паўлоўскі і Руслан Шошын.У часе вячэры ў Каралеўскім палацы яны перамовіліся з прэм’ерам міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Маладыя актывісты ўзнялі пытанне пра месца Беларусі ва «Усходнім партнёрстве», моладзевай палітыкі на Беларусі. Туск сказаў: «Беларускі нацыянальны рух можа заўжды разлічваць на мяне. Мы зробім усё магчымае, каб Беларусь далучыць да Еўрапейскай сям’і. Жыве Беларусь!»Другая частка кангрэсу распачалася з прамоваў Леха Валэнсы, легендарнага кіраўніка польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, прэм’ер міністра Албаніі Салі Берышы, апазіцыйнага лідэра з Малдовы Юр’я Рошкі.
Паводле "Нашай Нівы"