Паседжанне рады ТБК у Літве ад 2 траўня 2009 г.

2 траўня адбылося чарговае паседжанне рады Таварыства, дзе быў разгледжаны шэраг пытанняў па далейшай працы.Першым пытаннем абмяркоўвалі чарговае мерапрыемства ТБК, якое адбудзецца 30 траўня. Было вырашана, што варта яго прысвяціць Луцкевічам, бо 28 траўня чарговая гадавіна з дня народзінаў Івана Луцкевіча. А гэты род, без сумнення, пакінуў у гісторыі беларускай Вільні (дый самой Беларусі) адзін з самых глыбокіх слядоў. У каторы ўжо раз Таварыства наведае і Зянон Пазьняк і будзе прысутнічаць на згаданай імпрэзе, таму жадаючыя могуць бліжэй пазнаёміцца з гэтай легендарнай асобай.Абмярковаўлася чарговая вандроўка чальцоў ТБК на этнічную Бацькаўшчыну. Гэтым разам яна запланавана  на 20-21 чэрвеня на Пастаўшчыну, Глыбоччыну, Вілейшчыну.Разглядалася пытанне і аб правядзеньні IV канферэнцыі Беларусаў Балтыі, якую арганізоўвае ТБК і якая адбудзецца 29-30 жніўня. Віленская Самаўправа для гэтага ўжо зарэзервавала памяшканне.Уздымалася пытанне і аб V З’ездзе Беларусаў Свету. Як вядома, пры правядзенні З’езду ў Мінску ўзнікае шмат цяжкасцяў, да гэтага часу няма памяшкання. Таму, як адзін з варыянтаў месца правядзення, разглядаецца Вільня. І Таварыства будзе ў такім выпадку дапамагаць усім магчымым пры яго правядзенні.Таварыства атрымала ад Літоўскага ўрада адказ на свой зварот адносна захавання месца пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага. У ім адзначана, што Міністэрству культуры і Віленскай самаўправе варта звярнуць на гэта ўвагу пры разгляданні чарговых праектаў.Паводле сайту "Westki.info"