У Смаленску стартаваў IV расійска-беларускі велапрабег працягласцю 500 кіламетраў
3-га траўня ў Смаленску стартаваў велапрабег "Моладзь Расіі і Беларусі — дарога ў будучыню Саюзнай дзяржавы". Мерапрыемства ладзіцца ў чацвёрты раз. У ім традыцыйна бяруць удзел маладыя парламентарыі, лідэры моладзевых грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, студэнты смаленскіх ВНУ, у тым ліку і маладыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія навучаюцца ў Смаленску.Па словах кіраўніка галоўнага ўпраўлення па справах моладзі Смаленскай вобласці Сяргея Картошкіна, велапрабег дае магчымасць абменьвацца вопытам па пытаннях, звязаных з рэалізацыяй маладзёжнай палітыкі, прапагандай здаровага ладу жыцця і іншых.Стартаваўшы ад будынка адміністрацыі Смаленска, удзельнікі зрабілі круг пашаны па цэнтры горада і накіраваліся ў бок Беларусі. Велапрабег прадоўжыцца 4 дні, на працягу каторых яго удзельнікі пераадолеюць больш за 500 кідаметраў па тэрыторыі Смаленскай і Віцебскай абласцей і наведаюць 28 населеных пунктаў.Канцавой кропкай маршруту стане смленскі горад Рудня, дзе 6 траўня адбудзецца вялікі святочныканцэрт.Паводле “Інтэрфаксу”