У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве горада Антверпана была адслужана паніхіда за душы ўсіх, хто загінуў ад чарнобыльскай навалы, якая напаткала Беларускі і іншыя народы 26 красавіка 1986 года.Потым быў праведзены пікет на шматлюднай катэдральнай плошчы Антверпана. Падчас пікету быў распаўсюджаны інфармацыйны бюлетэнь Беларуска-Эўрапейскага Задзіночання. Мінакі з цікаўнасцю чыталі і падтрымлівалі кропку бачання беларускіх палітычных уцекачоў.
Паводле БЭЗ-Info