Каментар айца Аляксандра Надсана пра сустрэчу Лукашэнкі з Папам рымскім

Сваю ацэнку сустрэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Папам рымскім Бенедыктам XVI даў апостальскі візітатар для беларускіх грэка-каталікоў,  кіраўнік Беларускай бібліятэкі-музея імя Ф.Скарыны ў Лондане айцец Аляксандр Надсан: «Хрыстос казаў: я прыйшоў не да праведнікаў, але каб паклікаць грэшнікаў да пакаяння. І Папа, як галава Царквы Хрыстовай, далей ідзе гэтым шляхам. Ён усіх прымае, каб хоць можа трошкі пасеяць зерне дабра дзеля набліжэння да Бога, да Хрыста. Ці дасць гэта зерне свой плод — мы не ведаем».Паводле ўкраінскай службы Бі-Бі-Сі