Беларускія кардыёлагі атрымалі польскую ўзнагароду

У Варшаве прайшло ўручэнне ўзнагародаў “Залаты оціс” у галіне мэдыцыны і фармацыі. Адным з лаўрэатаў стаў дырэктар мінскага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру “Кардыялогія” прафесар Аляксандар Мрочак.

Прафtсар Мрочак атрымаў узнагароду за тое, што ў лютым 2009 году разам з лекарамі цэнтру правёў першую і паспяховую ў Беларусі аперацыю па перасадцы сэрца.Пасля атрымання “Залатога оціса” Аляксандар Мрочак сказаў, што ўзнагарода – гэта прыклад прызнання поспехаў беларускай кардыёхірургіі.“Гэта прызнаньне нашых поспехаў, поспехаў беларускай кардыялогіі. Нашыя спецыялісты былі ў вядучых кардыялагічных цэнтрах Польшчы, і мы прыйшлі да такога меркавання, што нашыя поспехі ў галіне кардыялогіі заслугоўваюць увагі ў свеце. Я думаю, што лекары павінны кантактавацца паміж сабою хаця б для таго, каб пастаянна абменьвацца сваім досведам і ведамі. Мэдыцына – гэта рамяство і, зразумела, калі нехта робіць яго лепш, у таго й вынікі лепшыя. І калі абменьвацца сваім досведам, гэта, зразумела, будзе адлюстроўвацца на здароўі нашых пацыентаў”, - гаворыць Аляксандр Мрочак.На пытаньне, якія планы ў прафесара Мрочака на бліжэйшую будучыню, ён адказаў: “Развіваць кардыялогію ў Рэспубліцы Беларусь -  гэта мая задача, гэта мой прафесійны абавязак”. Паводле Надзвычайнага й Паўнамоцнага Амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка, атрыманне ўзнагароды беларускімі кардыёлагамі – гэта, “перш за ўсё гонар, гонар за тое, што ў нашай краіне ёсць такія спецыялісты. Па-другое, я вельмі задаволены тым, што нашыя спецыялісты, нашая кардыёхірургічная школа знаходзяць міжнароднае прызнанне, у прыватнасці, у Рэспубліцы Польшча. Я спадзяюся, што гэтыя першыя кантакты, якія ўсталяваліся паміж нашымі кардыёхірургамі, будуць пашырацца й развівацца. Гэта, безумоўна, пойдзе на карысць нашым абедзвюм краінам”. Па словах Віктара Гайсёнка, ёсць усе падставы для того, каб кантакты, якія існуюць зараз паміж Міністэрствамі аховы здароўя Беларусі і Польшчы, паміж беларускімі і польскімі спецыялістамі пашыраліся і паглыбляліся не толькі ў галіне кардыёхірургіі, але і па ўсіх іншых напрамках.Пасля таго, як стала вядома, што прафесар Аляксандар Мрочак атрымае ўзнагароду “Залаты оціс”, польскія арганізатары звярнуліся да яго з пытаннем, якім чынам яны могуць дапамагчы ў развіцці беларускай кардыялогіі. А. Мрочак папрасіў, каб польскі бок арганізаваў стажыроўку для двух спецыялістаў з Мінска. Такім чынам, кардыёхірург цэнтру “Кардыялогія” Андрэй Янушка і загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Андрэй Валенцюкевіч  прайшлі двухтыднёвую стажыроўку ў Інстытуце кардыялогіі ў Аніне, што каля Варшавы.А.  Янушка расказвае, што цягам двух тыдняў яны пазнаёміліся з працай цэнтру, кардыёхірургічных аддзяленняў, з працай аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі. Андрэй Валенцюкевіч застаўся з добрымі ўражаннямі ад стажыроўкі ў Інстытуце кардыялогіі ў Аніне. Па яго словах, цэнтр пакідае самыя пазітыўныя ўражанні, ён вельмі добра абсталяваны,  у поўным аб’ёме аказвае ўсю кардыялагічную дапамогу пацыентам.Узнагарода даверу “Залаты Оціс” упершыню была ўручана ў 2005 годзе. У склад рады, якая прызначае ўзнагароду, уваходзяць вядучыя польскія прафесары мэдыцыны розных спецыяльнасцяў і фармацэўты.Паводле “Польскага радыё для замежжа”