25 красавіка на міжнародным фестывалі SKIF ХIII у Санкт-Пецярбургу выступіць беларускі гурт «Кассиопея». Выступ адбудзецца пасля дванадцатай ночы ў малой залі Цэнтра сучаснага мастацтва імя Сяргея Курохіна па адрасе: Средний просп. В.О., 93, м. Василеостровская.Не гледзячы на тое, што у Расіі і, у прыватнасці, у Санкт-Пецярбургу адбываецца шмат фестываляў, SKIF, які праводзіцца дабрачынным фондам музыкі-авангардыста Сяргея Курохіна, да гэтай пары застаецца адным з найбольш значных мерапрыемстваў ў культурным жыцці горада.Гурт «Кассиопея» — мінскі электронны калектыў, які працуе ў стылях сінт-поп і электра-поп. Гурт быў створаны ў 2001 годзе.Два першых фестываля SKIF-1 и SKIF-2 адбыліся ў Ню-Йорку ў 1997 і 1998 гадах. У кастрычніку 1998 года трэці фестываль SKIF-3 прайшоў у Санкт-Пецярбургу, дзе ён праводзіцца і па сённяшні дзень. На фестывалі шырока прадстаўленыя не толькі музыка, але і перфомансы, мультымедыа, мастацкія акцыі, кіно і відэарт, паказ авангарднай моды. Па традыцыі першы дзень фестывалю адбываецца ў рэжіме кінапаказаў. Ў гэтым годзе быў прадэмансттраваны фільм студыі «Дохлая кошка», а таксама лепшыя працы праекта «КОМС» за апошнія пяць год. Былі паказаныя інтэлектуальныя анімацыйныя творы, выкананыя ў жорсткіх стылях: готыка, урбаністыка, авангард, неапсіхадэліка, а таксама мультыплікацыйныя фільмы жахаў з філасофскім сюжэтамГурт «Кассиопея», што выступіць ў гэтым годзе на SKIF , — мінскі электронны калектыў, які працуе ў стылях сінт-поп і электра-поп. Гурт быў створаны ў 2001 годзе.Па словах прэс-аташэ фестывалю Дар’і Нікіфаравай, гурт «Кассиопея» ужо даўно вядомы расійскім меламанам. У папярэднія гады на SKIF ужо выступалі «Серебряная свадьба», Port Mone, Gurzuf, «Князь Мышкин», «Пукстбэнд», «Механеры Культуры» і іншыя беларускія гурты.Гурт «Кассиопея» будзе весці онлайн-дзённік на сайце
«Белорусских новостей», дзе раскажа пра сваё турнэ і ўдзел у фестывалі SKIF.Падрабязную праграму фестывалю можна прачытаць
тут.
Паводле «Белорусских новостей»