Чарнобыльскі шлях - 2009 у Нью-Ёрку

26 красавіка ля будынка ААН Беларуская Дыяспара Нью-Ёрку правяла дэманстрацыю, прысвечаную 23-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая нанесла непапраўныя страты нашай краіне.  

У дэманстрацыі ўдзельнічала каля 60 чалавек, якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Дэлавэра, Мэіна і другіх штатаў. На пікеце выступілі вядомыя беларусы: заснавальнік БАЗА Антон Шукелойц, скульптар і мастак Алесь Шатэрнік, сябра парахвіяльнай рады Сабора Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку Мікола Сагановіч і лідары маладзевых арганізацый. Маладзевыя актывісты распавялі пра сваю дзейнасць і пра тое, што магчыма зрабіць агульнымі намаганнямі для дапамогі Бацькаўшчыне. Удзельнікі дэманстрацыі праспявалі: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Магутны Божа».  

 

 Паводле "Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі"