У Швецыі створаны блог, прысвечаны Беларусі

Вядомы шведскі актывіст праваабарончага руху Марцін Угла (Martin Uggla) распачаў блог, прысвечаны Беларусі. Блог http://vitryssland.wordpress.com/ вядзецца на шведскай мове і разлічаны на тых, хто цікавіцца беларускай праблематыкай у Швецыі. Сам спадар Угла вывучае беларускую мову і чытае Альгерда Бахарэвіча ў арыгінале.Больш падрабязную інфармацыю пра блог Марціна Углы можна даведацца, паслухаўшы перадачу "Радыё Швецыя".Паводле "Радыё Швецыя"