Мерапрыемствы, запланаваныя на гэты год беларусами Малдовы

Шэраг цікавых мерапрыемстваў запланавалі на бягучы год беларусы Малдовы.

Па інфармацыі Каардынацыйнага савета беларускіх суполак Малдовы нашы суайчыннікі сёлета будуць удзельнічаць у 9-м этнакультурным фестывалі Малдовы, правядуць чацвёрты фестываль беларусаў Малдовы “Беларусь — мая Радзіма”. Пройдуць і літаратурныя чытанні, прысвечаныя юбілеям вядомых беларускіх пісьменнікаў: да 110-годдзяў Міхася Лынькова і Максіма Лужаніна, 95-годдзя Аркадзя Куляшова, 85-годдзя Васіля Быкава. Плануецца абсталяваць стэнд “Беларусы Малдовы” ў клубе-музеі “Гвардзеец” г.Кішынёва.Паводле "Голаса Радзімы"