Міжнародныя Каяльскія чытанні ў Растове-на-Доне
Міжнародныя Каяльскія чытанні, прысвечаныя гістарычнай бітве князя Ігара і яго дружыны з полаўцамі ў 1185 годзе на Доне і рацэ Калітве, пройдуць у маі ў Растове-на-Доне.З прапановай аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў гэтым штогадовым мерапрыемстве нашу краіну наведала кіраўнік Растоўскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Маладзёжны цэнтр славянскай культуры”, заслужаная артыстка Дагестана, сябра саюза “Беларусы Дона” Ася Кампаніец. Яна расказала, што фестываль садзейнічае духоўнаму яднанню народаў Беларусі, Украіны і Расіі, адраджэнню ідэй патрыятызму, высокай маральнасці, выхаванню ў моладзі пазітыўнага светаўспрымання.Паводле "Голаса Радзімы"