Дзень салідарнасці (ЗША)

16 красавіка актывісты Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі правялі традыцыйную акцыю салідарнасці насупраць Беларускай амбасады ў Вашынгтоне. Дзень беларускай салідарнасці адзначаецца на працягу трох гадоў 16-га дня кожнага месяца ў  знак салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў беларускай апазіцыі.Акцыі праходзяць таксама ў знак салідарнасці з апазіцыянерамі, якія адбываюць сёння ў Беларусі тэрмін абмежавання волі. За ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў актывісты апазіцыі Аляксей Бондар, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхась Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да абмежавання волі на паўтара гады. У снежні 2008 года за гэтую ж акцыю актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў прысуджаны да 1 года абмежавання волі.Паводле "Беларускага маладзёвага руху Амерыкі"