“Тутэйшыя” у Вільні (Літва)

Гродзенскі тэатр лялек прыехаў у еўрапейскую культурную сталіцу з беларускай класікай. Не гледзячы на тое, што спектакль пастаўлены па творы Янкі Купалы, і, натуральна, на беларускай мове, свабодных месцаў у залі амаль не засталося.Як “Тутэйшыя” апынуліся на віленскай сцэне, і чаму менавіта яны, распавядае кіраўнік віленскага тэатра лялек, Ёзас Марцінкевічус:Марцінкевічус: “Нашы акцёры бачылі гэты спектакль на фестывалях у Польшчы, ім ён вельмі спадабаўся. А нядаўна іх дырэктар быў у нас у гасцях, і мы дамовіліся, што можна паказаць гэты спектакль у нас, тут, у Літве. Мы хацелі яго яшчэ летась на наш фестываль запрасіць, але не было магчымасці. Але цяпер яны прыехалі, і мы ўбачым гэты знакаміты спектакль "Тутэйшыя".Між тым у самой Беларусі спектакль неаднаразова забаранялі.“То ў Мінску забаранілі гэты тэатр. Мы хваляваліся, што ў нас яго таксама забароняць, — расказвае актрыса Людміла пра лёс пастаноўкі. — Нам не прыйшлі, не сказалі, што нельга. Але і далі параду, каб мы яго як можна менш гралі. І быў такі перыяд, што мы яго некалькі гадоў не гралі. Але цяпер, слава Богу, усё добра, і мы яго граем, і шмат граем, і возім, і ў сябе граем!”За мяжой гродзенскі тэатр бывае па дзесяць разоў за год. Гэта Францыя, Галандыя, Нямеччына, Балгарыя, Украіна, Літва, Польшча і Расія. “Тутэйшыя” — яго візітная картка ўсюды. “Мы прывезлі лепшае, што было ў нас у тэатры, дзякуй богу, што яшчэ і па-беларуску! — расказвае вядомы бард і адначасова акцёр Віктар Шалкевіч і не перажывае, ці зразумее іх глядач. — Да лямпы! Будзем змагацца да апошняй хвіліны спектаклю, каб нас зразумелі!”Гісторык Алесь Смалянчук глядзеў “Тутэйшых” ужо некалькі разоў у Гродне, але ўсё ж такі прыйшоў на паказ і ў Вільні.Смалянчук: “Яшчэ раз хачу паглядзець, бо кожны прагляд гэтага спектаклю – нейкая падзея. Па-першае, тэма, канечне, актуальная. Актуальная яна для Беларусі ў першую чаргу, але для Віленшчыны, якая таксама належыць да Беларусі сваёй гісторыяй, прынамсі, сваёй культурай – таксама. Гістарычны лёс вельмі падобны, улада ў дваццатым стагоддзі мянялася таксама вельмі-вельмі часта. Польская, нямецкая, расійская, там літоўская, савецкая і ў нейкі момант беларуская вельмі непрацяглы час. Гэта ўплывала на жыхароў Вільні не менш, чым на жыхароў Гродна і жыхароў Мінска”.Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі" 

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение