Дзень салідарнасці (Нідэрланды)

16 красавіка ў Гаазе, Нідэрланды, па ініцыятыве “Мы памятаем” прайшоў Дзень салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў, з палітычнымі зняволенымі, з усімі ахвярамі таталітарнага рэжыму ў Беларусі.Мірная дэманстрацыя салідарнасці традыцыйна прайшла каля будынку беларускай амбасады. Яе ўдзельнікі трымалі расцяжкі з партрэтамі Юрыя Захаранка, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і надпісам “Гвалтоўна зніклыя ў Беларусі” і бел-чырвона-белыя сцягі. Кіроўцы аўтамабіляў якія праяджалі побач віталі сігналамі ўдзельнікаў акцыі. Мінакі запытваліся аб сітуацыі ў Беларусі, выказвалі сваю салідарнасць.Паводле “Мы памятаем”