Прэм'ера фільмаў беларускага рэжысёра адбылася ў Таліне (Эстонія)

6 і 7 красавіка ў Талінскім Доме Кіно адбыўся паказ двух фільмаў беларускага рэжысёра Віктара Дашука.6-га красавіка адбыўся паказ фільма “Твар і маска” (дакументальны фільм пра лёс беларускай прыгажуню, Міс Беларусь–2000, якая марыць аб шчасці і дастойным жыцці, знайсці якое яна спадзяецца за межамі сваёй краіны. У сваіх пошуках яна з'яджае ў Еўропу, каб стаць фотамадэллю. Сочачы за лёсам дзеўчыны, рэжысёр прыцягвае ўвагу гледача да лёсу цэлага пакалення, па выпадку лёсу апынуўшагася паміж беларускімі рэалямі і немагчымасцю знайсці сябе на радзіме, і прывідамі мараў аб годным жыцці ў Еўропе, дзе іх ніхто не чакае.)7-га красавіка прайшоў паказ фільма "Жанчына лёгкіх паводзінаў з імя Феміда". (Сказаць, што фільм аб тым, як беларускія праваахоўчая сістэма на працягу шматлікіх год папірае закон, свабоду, дэмакратыю, пераследуе апазіцыю, здзекваецца над палітычным апанентам,значыцца сказаць толькі частку праўды. У фільме, акрамя фактуры палітычнай барацьбы ў Беларусі, даследваецца нраўственная прырода герояў і антыгерояў, якія дзейнічаюць на палітычных падмостках краіны. Прадстаўлены новы погляд на псіхалогію галоўнага героя, карані яго фенамінальнай жорсткасці ў адносінах да апанентаў. Рэжысёр фільма даволі законна лічыць, што беларуская Феміда сёння, падобна жанчыне лёгкіх паводзінаў, заўсёды і паўсюль кіруецца карыснымі метадамі, абслугоўвае асабіста таго, у чые абдымкі патрапіла, і хто аплочвае яе паслугі.)"Творы Віктара Дашука аб найноўшай гісторыі Беларусі. Ён як сапраўдны дакументаліст паказвае яе без прыгажосці, якая яна ёсць на самой справе. Часам гэта выглядае вельмі непрыемна, сумна, становіцца сорамна за тое, што ў такой краіне мы зараз жывем. Але не ведаючы праўды, не кажучы аб ёй, не аналізуючы чаму так у нас складваецца жыццё, і ў канечным выніку не знаходзячы рашэнняў, выйсці з сітуацыі, зрабіць нашу краіну лепей проста не магчыма" – адзначыў пасля прагляду фільмаў арганізатар паказаў организатор, дырэктар арганізацыі “Valgevene Uus Tee” Павел Марозаў.Пасля прагляду гледачы здолелі паразмаўляць з аўтарам фільмаў Віктарам Дашуком і выказаць сваё меркаванне. "Беларусь, гэта не толькі тое, што транслюецца па Беларусь–ТБ, дзе ўсё прадстаўлена ў патрэбным для дзейнічаючага рэжыму выглядзе. Фільмы Віктара Дашука адкрываюць Беларусь з іншага альтэрнатыўнага боку, у якой на мой погляд больш гаркавай праўды, чым салодкай лухты", – лічыць Ігар Случак, старшыня беларуска-эстонскага грамадскага грамадскай арганізацыі "Valgevene uus tee" (Новы шлях для Беларусі).Віктар Дашук – адзін з самых прызнаных беларускіх рэжысёраў, аператар, сцэнарыст, журналіст.Ён зняў па ўласным сцэнарыям больш за 80 дакументальных стужак і 2 мастацкіх ("Двое на выспе слёз" (1986), "Салодкая атрута кахання" (1995)). Стварыў уласную кінастудыю, на якой зняў дакументальныя паўнаметражныя фільмы аб падзеях у Беларусі – "кіно пратэст": "Між Сатаной і Богам" (1997); "Ноч доўгіх нажоў" (1998); "Рэпартаж з клеткі для трусаў" (2000); "Дэкамерон па-беларуску" (2003); "Magnum misteria" (2004); "Салдат Васіль Быкаў" (2005). Прызёр розных міжнародных конкурсаў і фестываляў. Мерапрыемства была арганізавана беларуска-эстонскай грамадскай арганізацыяй "Valgevene uus tee" пры падтрымцы Фонду грамадзянскіх аб'яднанняў, Фонду адкрытай Эстоніі і Талінскага дома кіно. Игорь Случакфота ТУТ