Паніхіда па памерлых прайшла ў Таронта (Канада)

На пачатку красавіка ў царкве св. Кірылы Тураўскага (Таронта) епіскап Наваградскі і Паўночна-Амерыканскі (БАПЦ) Святаслаў адслужыў паніхіу па памерлай у Беларусі праваабаронцы Яне Паляковай, а таксама па прыхажанах таронцкай парафіі – выдатнай грамадскай дзяячцы Раісе Жук-Грышкевіч і Уладзіміры Мігура з Брытанскай Калумбіі. Апошні, японец па нацыянальнасці, некалі прыняў правслаўе і шмат гадоў дапамагаў пацярпелым ад чарнобыльскай радыяцыі дзецям Беларусі.На паніхідзе прысутнічала шмат беларусаў, у тым ліку ганаровы сябра парафіі пісьменніца Вольга Іпатава. Пасля службы наведалі магілы яшчэ дзвюх былых прыхажанаў парафіі св. Кірылы Тураўскага – грамадскага і рэлігійнага дзеяча беларускай дыяспары ў Канадзе Міколы Ганька і пісьменніка Кастуся Акулы, якія пахаваныя на могілках “Pine Hills” у Скарбара. На здымку:  Марыя Ганько, Ірына Варабей, Вольга Іпатава і Руслан Качаткоў каля магілы Міколы ГанькаФедюшин Егор (Канада)