Дзень Волі ў ЗША

Некаторая інфармацыя аб святкаванні Дня Волі паступае і зараз, таму размяшчаем яе таксама на нашым сайце.АгаёУ нядзелю, 29-га сакавіка, у Беларуска-амерыканскім цэнтры “Полацак” і царкве Божай Маці Жыровіцкай прайшло святкаваньне ўгодкаў 25-га Сакавіка і прэзентацыя Цэнтру Беларускіх Даследаванняў (ЦБД).У час багаслужбы святочны малебен адслужыў Уладыка Германас.Пасля святочнага банкету былі прачытаныя віншаванні ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілла і Беларускага Кангрэсовага Камітэту.Потым з прамовамі аб дзейнасьці Цэнтру Беларускіх Даследаванняў выступілі стыпендыятка Надзея Сучугова, дырэктарка Цэнтру Марыя Паўліна Сурвілла і першы амбамадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц, які таксама адказаў на пытанні слухачоў аб амерыкана-беларускіх адносінах. Беларусы Кліўленду віталі дзейнасць ЦБД і аказалі добрую фінансавую падтрымку ягонай дзейнасці, дамовіліся аб будучым супрацоўніцтве.Сяргей РАМАНЮКПаўднёвая КаліфорніяУ суботу, 28-га сакавіка, сябры паўднёвакаліфарнійскага гуртка БАЗА святкавалі 91-я ўгодкі абвешчання незалежнасці БНР. Сустрэча адбылася ва Ўкраінскім Культурным Цэнтры на Мэлроўз Авеню ў Лос-Анджэлесе. Большасць прыйшла ў беларускіх вышыванках. Усяго было 11 чалавек, але з трох генерацыяў беларусаў – ад 10 па 80 гадоў. Святкаванне разпачалося пад лірычныя народныя песні ў выкананні, потым перайшло ў беларускія “Маршы і песні”, калісці выданыя “Нашай Нівай” у 1998 годзе. Зачыталі прывітанні Івонкі Сурвілла, Язэпа Арцюха, Аляксандра Мілінкевіча. Таксама перадалі віншаванні ад Вячкі Станкевіча, Адама Глобуса, Пітэра Касатага. Потым размаўлялі пра падзеі ў Меінску на апошнім тыдні: мітынгу, выкраданні і збіцці двух актывістаў, паляванні амонаўцаў на бел-чырвона-белыя балёнікі, ланцуг беларусаў уздоўж цэнтральнага праспекту. Абмеркавалі і падтрымалі ліст з пратэстам аб звальненні з прыватнай міжнароднай школы SOL настаўніцы ў Мінску з-за таго, што яна растлумачыла 15-гадовай дачцы палкоўніка МУС, што Дзень Волі святкуе гонар нацыі, а не “адмарозкі”. Даслалі гэты ліст у школы SOL у Вялікай Брытаніі i Мінску, а таксама ў амбасаду Вялікай Брытаніі ў Беларусі. Прыгадалі, што хутка, увосень сёлета, будзе знаходзіцца ў нас у Каліфорніі. Чакаем іх з цікавасцю. Глядзелі вясёлы калядны, які нам падаравалі Ганна і Лявон Вольскія ў студзені, таксама паглядзелі гістарычны канцэрт з Пляцу Крулеўскага ў Варшаве, усіх вельмі ўзрушыла гэтая падзея. Накрылі сталы і частаваліся рознымі беларускім стравамі – ад вэндліны да бліноў і квасу. Спадар Володымір – мэнеджар ў Лос-Анджэлесе зрабіў добры тост з цытатай з Шаўчэнкі пра тое, што кожны павінен сам рабіць парадак у сваім доме. Вырашылі наступным разам рабіць пікнік на Купалле 21 чэрвеня. Магчыма, будзем святкаваць Купалле разам з мясцовымі ўкраінцамі. Вярталіся дадому ўсе ў святочным узнёслым настроі.А. АРЦЮХОВІЧАкруга КалюмбіяСябры вашынгтонскага гуртка БАЗА ўзялi актыўны ўдзел у наведванні офісаў амерыканскiх уладаў падчас святкавання 91-х угодкаў незалежнасьцi БНР.Перад пачаткам вiзітаў у Кангрэс беларусы Вашынгтону далучылiся да iншых сябраў БАЗА, а таксама прадстаўнiкоў украiнскай дыяспары i кiраўнiцтва Аб’яднанага Балтыйска-Амерыканскага Нацыянальнага Камiтэту (JBANC) у цырымонii ўскладання вянка да Мемарыялу ахвярам камунiзму. Менавiта беларусы сталiся першымi, чые прамовы былi запiсаныя для ствараемага сусветнага вiртуальнага музею камунiзму. Пасля ўрачыстасцяў актывiсты БАЗА накiравалiся у Кангрэс ЗША, дзе наведалi 20 кангрэсавых i сенацкiх офiсаў. Адбылiся сустрэчы с супрацоўнiкамi Камiтэтаў па замежных справах Сенату i Палаты Прадстаўнiкоў Кангрэсу ЗША. Падчас сустрэчаў, мiж iншага, абмяркоўвалiся пытаннi ўсталяваньня паўнапраўнай мiсii ЗША ў Беларусi, адэкватнага фiнансавання Акту аб дэмакратыi ў Беларусi, падтрымкi СМI i грамадскай супольнасцi. Нягледзячы на палiтычную прыналежнасць супрацоўнiкаў заканадаўчых устаноў, беларускiх хадакоў прыймалi вельмi цёпла, дэманструючы разуменне i зацiкаўленасць беларускiм пытаннем. Павага да прадстаўнiкоў БАЗА з боку амерыканскiх уладаў дае надзею на далейшае плённае супрацоўнiцтва. Увечары сябры вашынгтонскага гуртка БАЗА ўзялi ўдзел ва ўрачыстым прыняццi Цэнтральнай i Усходнееўрапейскай Каалiцыi (CEEC), арганiзаваным у Сенаце ЗША з нагоды пашырэння НАТА ў Цэнтральнай i Ўсходняй Еўропе. Вячаслаў БОРТНІКІлінойсУрачыста адзначылі 91-ю гадавіну БНР сябры чыкагаўскай беларускай суполкі. У памешканні царквы св. Юрыя а. Павал Фалькоўскі адслужыў літургію ў гонар верных сыноў Беларусі, якія на палёх бітваў паклалі свае галовы за свабоду і незалежнасць роднага краю. Пасля велічнага вынасу дзяржаўных сцягоў ЗША і Беларусі была прачытаная малітва за росквіт Беларусі, за шчаслівую долю яе народаў.Былы гамельчанін Віктар Бандарцоў сваім дакладам нагадаў асноўныя этапы барацьбы беларускага народу за нацыянальную незалежнасць, засяродзіў увагу на яскравых фактах выяўлення свабодалюбства і мужнасці людзей, якія не шкадавалі сілы, здароўя, крыві і нават жыцця і самаахвярна прысвяцілі сябе высокай місіі вызвалення роднай зямлі ад розных формаў прыгнёту.Аўтар гэтых радкоў у сваім выступленьні адзначыў гістарычную ролю пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, прарокаў беларускай свабоды, у фармаванні нацыянальнай свядомасці свайго народу, падкрэсліў, што іх натхнёныя словы разбудзілі ў беларусаў надзеі і веру ў магчымасць вызвалення, у магчымасць узняцца з каленяў, скінуць з сябе векавыя нягоды прыніжэння, выйсці з поцемак на шырокія прасторы жыцця, смела глядзець у сваю будучыню. Ён заўважыў, што не выклікае ніякага пярэчання тое, што ў памешканні царквы св. Юрыя побач з лікамі розных святых знаходзяцца партрэты гэтых славутых класікаў – волатаў беларускага прыгожага пісьменства. Аўтар гэтых радкоў таксама прачытаў слухачам урывак са свайго апавядання “Сыноўская адданасць”.Сакратар парафіяльнай рады царквы Алёна Бальцэвіч нагадала аб культурных сувязях, якія падтрымліваюць прыхаджане чыкагаўскай беларускай суполкі з Беларуссю, выказала ім удзячнасць за тое, што яны са сваіх сціплых заробкаў змаглі летась сабраць $500 і перадаць іх у шпіталь вёскі Навікі Міінскай вобласьці для лячэньня хворых дзяцей і яшчэ $200 на развіццё беларускай культуры перадалі ансамблю “Сябры” у час выступлення спевакоў перад гледачамі ЗША. З цікавасцю ўдзельнікі ўрачыстасці азнаёміліся з выставай карцін беларускага мастака Віктара Коласа, на якіх з натхненнем і любоўю адлюстраваныя мілыя сэрцу беларускія краявіды.Атмасфэру беларускай гасціннасці і сардэчнасці красамоўна дапоўнілі стравы нацыянальнай кухні, з традыцыйнай бульбай з кропам і маласольнымі агуркамі, грыбныя, рыбныя і іншыя прысмакі, якія старанна і з душой прыгатавалі прыхаджанкі Жана Чарняўская з дачкой Жэняй, Галіна Сіманава і Алёна Афанасьева.Цімох ЛІЯКУМОВІЧПаводле інфармацыі з газеты "Беларус"