Беларуская выстава ў Вашынгтоне (ЗША) +ФОТА

Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" працягвае свае вандраванне па ЗША.

Нагадаем, што аднайменныя выставы ўжо адбыліся ў Эстонскім парламенце (Таліне, Эстонія), у Фондзе Маршала (Вашынгтон) і ў Беларускім Музеі (Нью Йорк, ЗША). На гэты раз свае памяшканне для выставы ветліва прапанаваў Фонд амерыканскіх даследаванняў (Fund for American Studies) у Вашынгтоне. Наведвальнікамі мерапрыемства былі студэнты розных краін, якія навучаюцца ў Амерыцы і супрацоўнічаюць з вышэй названым фондам.

 

 

Былі прадстаўлены творы Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Міколы Купавы, Рыгора Батальёнака, Генадзя Драздова , Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча і Юліі Шатэрнік. Асноўная ідэя выставы "Мастацтва супраць дыктатуры" - гэта данесці праз моц мастацтва ідэю барацьбы за ідэалы Свабоды і Дэмакратыі , супраць дыктатуры, што мае быць ў сенняшнем сьвеце, ў таталітарных краінах.

 

Адчыніў сустрэчу Мэццю Квасіборскі, каардынатар пражскіх праграм у Фондзе амерыканскіх навучанняў. Далей слова было перададзена прадстаўнікам Беларускага Музея ў Нью-Ёрку, мастаку Алесю Шатэрніку, Юліі Шатэрнік. Аб вольным мастацтве, гаварыў і яшчэ адзін ганаровы госць выставы Аляксандр Глезер, арганізатар вядомых "бульдозэрных выстаў" у Маскве. Ен распавёў пра свае складанае і цікавае жыццё ў Расіі падчас СССР. 

 

 

 Арганізатарамі выставы выступілі Фонд амерыканскіх даследванняў, «Беларускі музей у Нью-Ёрку» і супольнасць «Трэці Шлях». Выстава стала магчымай пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID), German Marshall Fund of the United States, эстонскага НГА «Valgevene Uus Tee», фонду "Адкрытая Эстонія" і іншых партнёрскіх арганізацый.

Паводле www.belmuseum.org і www.3dway.org