Заява адносна будаўніцтва АЭС у Беларусі (Літва)

Таварыства беларускай культуры ў Літве прыняло заяву адносна будаўніцтва беларускай краінай АЭС на тэрыторыі Аставецкага раёну.

ЗаяваВідаць беларусы так да канца і не ўсвядомілі агульнанацыянальную праблему вынікі чарнобыльскай катастрофы. Хіба таму улады ў Беларусі ў апошнія дні мінулага года абвясцілі на ўсю краіну аб тым, што Беларусь будзе будаваць сваю АЭС на адзінай чыстай тэрыторыі, якая яшчэ да канца не засыпана радыяцыйнымі элементамі. У год міравога фінансавага крызісу ў Беларусі будзе годам прыняцця рашэння пра будаўніцтва Астравецкай АЭС, месца, у якім у 1908 годзе адбыўся землятрус. Месца, якое мае гістарычную каштоўнасць.На гэтай тэрыторыі трэба развіваць вясковы турызм. У радыюсе дзесяці кіламетраў ад будучай станцыі знаходзяцца гістарычныя архітэктурныя помнікі: касцёл Святога Міхала (XVII ст.) у Міхалішках, касьцёл Святой Тройцы (1899-1903г.), помнік неаготыкі ў Гярвятах, касцёл у Варнянах і архітэктурны комплекс ХІХ ст, касцёл Святога Георгія ў вёсцы Варона, адроджаны ў 90-я гады ХХ ст. і вернуты вернікам.Узгаданая тэрыторыя густа заселена, у трыдцацікіламетровай зоне знаходзяцца Блакітныя азёры, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння, створаны ў 1972 г. для аховы ўнікальнага комплексу ў Беларускім Паазер’і, рака Вілія, у басейне якой знаходзяцца возеры: Нарач, Мястра, Швакшты, Свір, Вішнеўскае возера месцы адпачынку беларусаў.На беразе Віліі і плануецца будаваць будучую АЭС. Няўжо тыя, хто прымаў рашэнне аб выбары пляцоўкі і будаўніцтве АЭС у Астраўцы не нясуць адказнасці за лёс і здароўе будучых пакаленняў, які "помнік" пакінуць пасля сябе нашчадкам. Мы, беларусы, якім не абыякавы лёс гістарычнай спадчыны Бацькаўшчыны, заклапочаны, і хацелі б, каб была прапанавана іншая пляцоўка.     Рада Таварыства Беларускай Культуры ў Літве.2009 год, г.Вільня