Нефарматны каляндар выдадзены ў Познані (Польшча)

Выдавецтва "Белы Крумкач" папоўніла свае паліцы яшчэ адным выданнем – "Нявечны каляндар", які ў 2009 годзе. Кніга нефарматная і нетыповая ў кожным плане.

Па першае ў яе два аўтары. Аўтар тэкстаў Віталь Воранаў, для якога гэта адначасна кніжны дэбют. Ілюстрацыі выйшлі спад рукі Марка Максімовіча, беларускага мастака з Гародні. Лічба аркушаў кнігі, чортаў тузін, гэта вокладка і дванаццаць старонак. Кожная старонка адпавядае аднаму месяцу, які суправаджаецца выцінанкай, ці дакладней будзе сказаць выразкай Марка Максімовіча. Адначасна у кожным аркушы каляндар на адзін год. Што цікава дні тыдняў падаюцца ў версіі, якая выкарыстоўвалася Вацлавам Ластоўскім, дзе напрыклад, панядзелак гэта "месіч". Усяго ў кнізе дванаццаць гадоў, якія пачынаюцца на 2009-ым годзе і заканчваюцца на 2020-ым. Паводле канцэптуальнай задумы кожны год будучыні суправаджаецца ужо мінулым годам. Паколькі раскладка кожнага году паўтараецца з пэўнай рэгулярнасцю, расклад датаў застаецца адным і тым жа, а гады падаюцца ў фармаце 1998/2009. Ідэя - усё паўтараецца, усё адбываецца паралельна і адначасна ў мінулым і ў будучым. Паўтараюцца таксама ілюстрацыі выразак, на адным і на другім баку календара, якія зачыняюцца па прынцыпу стаўняў. З другога боку кожнай "стаўні" мініятура Віталя Воранава, усяго 13 тэкстаў аб’яднаных тэматыкай смерці і ўсе паходзяць з публікаванага (Беларус 2008) у фрагментах зборніка "Рэканструкцыя дзяцінства". Усе тэксты падаюцца на левай "стаўні" у ангельскамоўным перакладзе Скота Корбы, мастака з беларускімі каранямі. Колер кнігі таксама адпаведны – чорна-белы. Абавязковая двумоўнасць выданняў гэта мэтанакіраваная палітыка выдавецтва. Праект выдання па-майстэрску выканала Алена Сілівонік, прафесійная дызайнер-мастачка з Мінска. Нетыповасць заключаецца таксама ў форме аб’яднання аркушаў, якія складзеныя па прынцыпу паштовак і як савецкая пасылка перавязаныя джутавым шнуром. Пасля развязання аркушы можна выкарыстоўваць як настольны каляндар, ажно да 2020 года. Аднак не зважаючы на гэтую разцягласць у часе "Нявечны каляндар" кідае выклік ня хуткаплыннасці часу, а камерцыялізацыі каляндарных выданняў. "Нявечны каляндар" - гэта адказ нудным рэкламна-тэматычным каляндарам, якія штогод залягаюць на паліцах кніжных крамаў, на доўгія дні замаруджваюць працу друкарняў, і гэтым самым замінаюць рэалізацыі мастацкіх праектаў. "Нявечны каляндар" - пахвала моманту і мастацтву.

Марк Максімовіч Нарадзіўся 22 чэрвеня ў 1974 г., у Гародні, калі памёр Дарыюш Мійё ў Жэневе. Вучыўся ў Мінскім Мастацкім Вучылішчы ім. Глебава адкуль, у час нацыянальнага ўздыму, быў адлічаны за „маляванне не па-беларуску”. З таго часу амаль не малюе. Выразае з паперы.       Віталь Воранаў Нарадзіўся 18 сакавіка ў 1983 г., у Мінску, калі памёр Умбэрта II у Жэневе.  Свядомую частку дзяцінства правёў у дварах Беразвечча, якія межавалі з турмой суровага рэжыму і вайсковымі казармамі, непадалёк ад колішняга глыбоцкага лагеру смерці. Там упершыню пазнаёміўся з п’яніцамі, прапаршчыкамі, вар’ятамі, салдатамі і іншымі празаічнымі пэрсанажамі. Піша прозу.Лёнік Шышко-Карамелька