22 сакавіка 2009 году у Кафедральным Саборы Святога Кірылы Тураўскага, у Брукліне,была адпраўлена Святая Літургія.
Мітрафорны пратаярэй Міхайло адправіў Малебен за Беларусь. Па заканчэнні набажэнства, адбылося віншаванне сястры Крысціны з Днём народзін. Крысціна сваім служэннем дапамагае царкоўнаму хору і шчодра падтрымлівае царкву матэрыяльна.Затым айцец Міхайло адпраўляў Саракавусты, якія будуць адпраўляцца на працягу ўсяго паста. Па заканчэнні набажэнства, у грамадскай залі, на першым паверсе, адбылася імпрэза з нагоды абвяшчэння 91-х угодкаў незалежнасці БНР. Адкрыў імпрэзу Старшыня Парахвіяльнай Рады Расціслаў Гарошка, уся заля спявала малітву “Магутны Божа”. З невялікім дакладам выступіў Алесь Вінакураў, які і зачытаў Зварот да беларускага народу Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Словы беларускага нацыянальнага гімна "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" гучылі ў гэты дзень у саборы. Пасля афіцыйнай часткі адбылося адкрыццё выставы беларускіх мастакоў, якая ладзілась спэцыяльна да гэтага свята. А таксама прагляд дакументальна-публіцыстычны фільмa рэжысёра Уладзіміра Коласа "Галерэя Ады" . Стужка прысвечаная дзeячцы беларускага нацыянальнага адраджэння, старшыні Германавіцкага культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Адзе Райчонак.Паводле БАПЦ