Святочная вячэра з ТБК (Літва)
Святочную вечарыну з нагоды Дня Волі правяло Таварыства беларускай культуры ў Літве 27 сакавіка.Ва ўтульнай залі Таварыства сабраліся сябры арганізацыі, студэнты беларусы, якія вучацца ў Вільні, а таксама не абыякавыя да лёсу Беларусі людзі. З віншавальнымі словамі перад прысутнымі выступіў старшыня ТБК Хведар Нюнька. На вечарыну таксама завіталі старшыня МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская, намеснік старшыні МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Ніна Шыдлоўская, палітыкі Аляксандр Казулін і Зміцер Дашкевіч. Алена Макоўская, распавяла прысутным пра дзейнасць "Бацькаўшчыны" і рэспубліканскай кампаніі "Будзьма!", якая стартавала ў кастрычніку 2008 года. Прысутных вельмі цікавіла пытанне і падрыхтоўкі да Пятага з'езду беларусаў свету, аб чым ім распавяла Ніна Шыдлоўская.Пасля віншавальнай часткі для прысутных выступіў бард Алесь Камоцкі з новай праграмай "З бацькоўскай кружэлкі", такім чынам прэзетнаваўшы віленчукам свой новы альбом. Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"