Дзень Волі ў Празе (Чэхія) + ФОТА

Урачысты сход суполкі імя Францыска Скарына з нагоды Дня волі адбыўся 28 сакавіка ў Празе.Акцыя пачалася традыцыйным ўскладаннем кветак на магілы дзеячоў БНР Захаркі ды Крычэўскага, а таксама Забэйды-Суміцкага на Альшанскіх могілках. Пасля афіцыйнай часткі святкаванне працягвалася ў рэстарацыі на Пражскім градзе. Да мерапрыества далучыліся ня толькі мясцовыя беларусы, госці з Вільні, а таксама і чэхі, сярод якіх была прыхільніца беларушчыны, перакладчыца беларускай літаратуры на чэскую мову спн. Францішка Сокалава.Рыта Гаціх (Прага, Чэхія)