Дзень Волі ў Рызе (Латвія) + ФОТА

25 сакавіка ў Рызе, ў Вялікай зале будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі, традыцыйна, ужо дваццаць першы раз, Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” арганізавала святкаванне найгалоўнейшага беларускага нацыянальнага свята.

 Як заўсёды, пачалося яно з выканання прысутнымі нашага неафіцыйнага гімну “Магутны Божа”. Вядомы беларускі дзеяч Латвіі Вячка Целеш зачытаў віншаванне і зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Спявалі на свяце і «Пагоню», і «Бярозку», і іншыя цудоўныя беларускія песні.Адной з адметнасцяў сёлеташняга святкавання стала напісанне беларускай дыктоўкі. Усе ахвотныя не змясціліся за сталамі ў Каміннай залі. Караткевічаў твор “Родная мова” дырэктар Рыжскай беларускай асноўнай школы Ганны Іванэ дыктавала не толькі беларусам – сябрам “Світанка”, – але і прадстаўнікам іншых нацыянальнасцяў, што пажадалі далучыцца да незвычайнай падзеі.Моладзь таварыства зладзіла гістрычныя віктарыны, адну з іх – менавіта прысвечаную гісторыі БНР. Запомнілася ўсім інсцэніроўка рамантычнага кахання Барбары Радзівіл і князя вялікалітоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста. У якасці актораў выступілі самі “світанкаўцы” і госці вечарыны. Афіцыйную і культурную частку мерапрыемства завяршыў традыцыйны святочны стол. Пераможцы віктарын і тыя, што найлепш напісалі дыктоўку, атрымалі прызы, а вядучыя віктарын ды сцэнак – торбачкі з лагатыпам “Будзьма”. Самае прыемнае, што галоўнымі арганізатарамі свята сёлета выступілі менавіта маладыя беларусы.Таццяна Казак (Рыга, Латвія)

 

Фота Т. Казак.