Дзень беларускай культуры ў Кішінёве (Малдова)
У Малдове прайшло афіцыйнае адкрыццё выставы дзіцячага малюнка “Беларусь – вачыма дзяцей”. Адкрыццё экспазіцыі адбылося ў межах Дня Беларусі, які быў праведзены беларускай амбасадай сумесна з “Таварыствам беларускай культуры” горада Рыбніцы. На выставе прадстаўлены лепшыя малюнкі дзяцей, якія займаюцца жывапісам у Нацыянальным цэнтры мастацтва моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі. Акрамя таго, арганізавана кніжная выстава беларускіх аўтараў і быў прадэманстраваны фільм аб жыцці і мастацкай творчасці беларускіх дзяцей. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі амбасады, прадстаўнікі этнакультурных арганізацый г. Рыбніцы, кіраўніцтва гэтага горада. Да грамады звярнуўся першы сакратар амбасады Беларусі ў Малдове Валеры Сысоеў і старшыня Каардынацыйнага савета кіраўніцтва беларускіх суполак Малдовы Тамара Ломцева. У сваіх выступах яны падкрэслівалі, што паміж Беларуссю і Малдовай існуюць шматгадовыя дабрасуседскія сувязі, народы двух дзяржаў аб’ядноўвае блізасць культур. Паводле БЕЛТА