Дзень Волі ў Гаазе (Галандыя)
25 сакавіка перад амбасадай Беларусі ў Гаазе адбыўся пікет, прымеркаваны да Дня Волі. Арганізатарамі акцыі выступіла PerspectivE – маладзёвая арганізацыя партыі Хрысціянскі Саюз. Падтрымку ў правядзенні пікета аказвалі таксама іншыя палітычныя маладзёжныя і не дзяржаўныя арганізацыі. Каля 25 чалавек сабраліся, каб падтрымаць беларускую апазіцыю і ўручыць петыцяю амбасадару Беларусі. У сваёй заяве ўдзельнікі акцыі пратэста патрабуюць ва ўлады Беларусі адрадзіць дэмакратычныя каштоўнасці; арганізаваць свабодныя і справядлівыя выбары; паважаць правы чалавека – свабоду слова, друку, сумлення, сходаў і асацыяцый; а таксама рэфармаваць заканадаўчую сістэму ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Паводле “Хартыі-97”