Выратуем помнік Каліноўскаму (Літва)

Заява ТБК адносна захавання месца пакарання смерцю Кастуся КаліноўскагаМіністэрству культуры Літоўскай РэспублікіУ сувязі з плянам рэканструкцыі Лукішскай плошчы ў г. Вільні.Пасля публічнага абмеркавання ў гарадскім самаўрадзе сямі праектаў рэканструкцыі ўказанай плошчы, беларуская грамадскасць Літвы выказывае свае заўвагі і меркаванні па гэтаму пытанню.Усе прадстаўленыя для азнаямленьня праекты рэканструкцыі не прадугледжваюць захавання і ушанавання месца пакарання смерцю нацыянальнага героя Літоўскага і Беларускага народаў Кастуся Каліноўскага, які за нас ахвяраваў сваё маладое жыццё. Ён змагаўся з лозунгам „За нашу і вашу свабоду“. Ад сёняшніх нашчадкаў патрабуецца паважлівых адносін да яго памяці. Лічым, што як Літоўскі народ, так і Беларускі, а таксама і ўся Беларуская эміграцыя, звязываюць Лукішскую плошчу з імем Кастуся Каліноўскага.Звяртаемся да адказных Літоўскіх уладаў і кампетэнтных асобаў з просьбай, каб пры рэканструкцыі Лукішскай плошчы захаваць існуючае месца і крыж памяці нацыянальнаму герою нашых народаў.Прынята на Радзе Таварыства Беларускай Культуры ў Літве 22 сакавіка 2009 г. у 145 гадавіну з дня пакарання Кастуся Каліноўскага.З павагай, старшыня ТБК Хведар Нюнька